урок на экалагічную тэму "Скланенне якасных і адносных прыметнікаў"

13.02.2024
13 лютага ў 6 "Г" классе прайшоў урок на экалагічную тэму
"Скланенне якасных і адносных прыметнікаў".
 
     Вучні ўзнавілі веды пра сістэму склонавых канчаткаў прыметнікаў у беларускай мове, фарміравалі ўменні скланяць прыметнікі разам з назоўнікамі, выхоўвалі любоў да роднай прыроды, роднага краю. На ўроку былі выкарыстаны разнастайныя формы і метады вучэбнай працы. У заключэнні заняткаў шасцікласнікі зрабілі свой выбар па засваенні ведаў: лясная дарога – за кожным паваротам адкрываецца нешта новае, цікавае, зразумелае;
вадаспад – можа тут ёсць нешта цікавае, трэба яшчэ пашукаць; пустыня – нічога не зразумеў, было не цікава. Гледзячы на выбар вучняў, можна сказаць, урок прайшоў не толькі цікава, але і пазнавальна.
 
 
Результаты поиска