У Слуцку прайшло абласное свята «Дзень роднай мовы».

22.02.2021

У Слуцку прайшло абласное свята «Дзень роднай мовы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты БРСМ Міншчыны. Пачалося мерапрыемства з тэматычнай экскурсіі па музеі слуцкіх паясоў. У гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры госці нашага горада сталі ўдзельнікамі імправізаванай інтэрактыўнай пастаноўкі «Беларускае вяселле». Віталі гасцей і ў Слуцкім дзяржаўным каледжы. Там працавала інтэрактыўная пляцоўка Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Не абышлося і без традыцыйнай анлайн-дыктоўкі, трансляцыя якой была арганізавана ў Instagram. Удзельнікі мерапрыемства пісалі ўрывак з твора Васіля Віткі (яму ў 2021 годзе споўнілася б 110 гадоў). Правёў дыктоўку першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Іванавіч Шык. Завяршылася свята экскурсіяй па навучальнай установе, падчас якой для гасцей былі праведзены разнастайныя майстар-класы

 (крынiца: газета "Слуцкі край") У мерапрыемстве прыняла ўдзел першы сакратар Жодзінскага ГК ГА "БРСМ" Паліна Ціханская, а таксама педагог-арганізатар ДУА "Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна" Ляшковіч Карына.

 

 

 

 

Результаты поиска