Справаздача аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” 2019/2020 навучальны год

25.02.2020

Справаздача

аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры

ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”

2019/2020 навучальны год

 

З 17 па 22 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы. У план правядзення ўключаны адкрытыя мерапрыемствы, праведзеныя ў адпаведнасці з тэматыкай і мэтамі Тыдня беларускай мовы ў нетрадыцыйнай форме.

Мэты правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры:

  • выхоўваць цікавасць да роднага слова;
  • пашыраць круг ведаў і інтарэсаў навучэнцаў ;
  • развіваць імкненне вывучаць гісторыю, культуру свайго народа;
  • заахвочваць навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах школы, даць магчымасць праявіць творчыя здольнасці.

 Задачы тыдня:

  • удасканаленне майстэрства настаўнікаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў;
  • далучэнне навучэнцаў да творчай дзейнасці, павышэнне іх цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;
  • выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, высокіх маральных якасцей асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета.

У школе прайшлі мерапрыемствы, якія вылучаліся разнастайнасцю формаў, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, масавасцю.

У арганізацыі і правядзенні Тыдня прымалі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.

У рамках Тыдня праведзены агульнашкольныя мерапрыемствы:

  • 02.Танцавальны флэшмоб “Зрабі крок наперад – да роднага танца”. Адказныя: Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч, Апіцёнак Юлія Аляксандраўна.
  • 02.Выступленне ўдзельнікаў школьнай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. Адказная Алена Іванаўна Вянгерская.
  • 02. Музейны занятак “Хатка з матчынай душой”. Адказныя: Алена Пятроўна Губар, Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • 02. Рэспублiканскi конкурс па беларускай мове i лiтаратуры “Буслiк”. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • 02. Скарбонка мудрасці. Адказная Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • 02. Конкурс чытальнікаў “Жывое ў вяках беларускае слова”. Адказныя: Алена Пятроўна Губар, Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.

Адкрытыя мерапрыемствы:

  • 02.Інфармацыйная гадзіна “Агульны агляд пісьменнікаў юбіляраў 2020г.”. Настаўнік Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • 02. Інтэлектуальная віктарына “Свая гульня”(Па творчасці У. Караткевіча). Настаўнік Вольга Міхайлаўна Казлоўская.
  • 02. Моўны турнір. Настаўнік Таццяна Сцяпанаўна Сазонава.
  • 02.Класная гадзіна “Зямля пад белымі крыламі”(Да 90-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча). Настаўнік Юлія Пятроўна Шульжык.

Вясёлыя перапынкі:

  • 02.Вясёлы перапынак “Моўныя загадкі”. Настаўнік Таццяна Паўлаўна Дабравольская.
  • 02.Вясёлы перапынак “Мы пачнем гульню шпарчэй!”. Настаўнік Алена Пятроўна Губар.

Афармленне інфармацыйнай прасторы школы:

  • З 17.02. па 22.02. Выстава “Пісьменнікі - юбіляры”. Адказныя: Алена Пятроўна Губар, Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • З 17.02. па 22.02. Сэлфі “Прысмакі па-беларуску”. Настаўнік Таццяна Паўлаўна Дабравольская.
  • З 17.02. па 22.02. Выстава “Гавары са мной па-беларуску“. Настаўнік Юлія Пятроўна Шульжык.
  • З 21.02 па 22.02. Выстава “Рускай мове дай разгрузку”. Адказная Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.

Праведзеныя агульнашкольныя і адкрытыя мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным ўзроўні з выкарыстаннем інфармацыйных педагагічных тэхналогій.

Дзякуючы працы настаўнікаў і вучняў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у святочным настроі, удзельнікі былі ўзнагароджаны “Дыпломамі”.

Хочацца падзякаваць усім, хто дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў: Апіцёнак Ю.А., Фядорына Ю. А., Апіцёнак А.Я., Каваленка У.Ф.

Вынікі правядзення прадметнага тыдня будуць абмеркаваны на чарговым пасяджэнні МА. Аднак ужо і зараз можна прыйсці да высновы, што Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  прайшоў на добрым узроўні, мэты, пастаўленыя настаўнікамі, былі дасягнуты.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры                                 А.П. Губар

 

 

 

Результаты поиска