«Средняя школа № 5 г. Жодино»
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию, спорту и туризму Жодинского горисполкома
Государственное учреждение образования
Справаздача
аб выкананні Плана мерапрыемстваў
Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”
ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”
2022/2023 навучальны год
Мэта: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.
15 верасня адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова” . Інфармацыйная прастора школы была аформлена выставай-панарамай “Да роднай мовы крок зрабі”. Кожны наведвальнік выставы зрабіў памятны фотаздымак і атрымаў памятку “Як ты дорага мне, мая родная мова”.
16 верасня вучні 8 - 11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць, нагода успомніць тых, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.
19.09.2022 - Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Пажаданні роднай мове”. Гульня “Мае любімае слова па-беларуску”.
Вучні 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі акцый “Размаўляй са мной ПА-БЕЛАРУСКУ”, “Пажаданні роднай мове” , якія праходзяць у нашай школе кожны год. Вучням, настаўнікам і бацькам прапанавалася размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго тыдня.
Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у гульне “Мае любімае слова па-беларуску” з вялікім задавальненнем і захапленнем аматары беларускай мовы, уключыліся ў працэс стварэння сваіх інтэрактыўных воблакаў слоў. Затым разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры А.П. Губар і С.У. Сінькевіч стварылі сумеснае воблака з любімых беларускіх слоў.
Акцыя “Мая родная мова, ганаруся табой” праводзілася з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы. Удзельнікамі акцыі сталі: Алешка Ганна(10 клас), Тарасаў Мацвей (10 клас), Ледавік Анастасія (5 клас), Хамко Дар'я (5 клас), Янушкевіч Дар'я (5 клас).
У гульні “Дакраніся да роднага слова” прынялі ўдзел вучні 9-х кл. Для іх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы і віктарыны. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Каманды вельмі захапіліся выкананнем заданняў, праявілі кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку. Прадэманстравалі свае веды роднай мовы.
21.09.2022 - Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.
21 верасня 2022 года ў рамках тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” вучні 10-х класаў паспрабавалі свае сілы ў конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, арганізаваным настаўніцай беларускай мовы і літаратуры С.У. Сінькевіч. У сваіх работах рабята распавядалі пра любоў да роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся i выраслі, пра свае адносіны да роднай мовы. Успомнілі пра гераічнае мінулае нашай краіны і яе славутыя мясціны.
24.09.2022- Спектакль на беларускай мове “Кентэрвільскі прывід”.
Шульжык Ю.П. і Скурко С. В. разам з вучнямі 5-х класаў наведалі захапляльны містычны спектакль на беларускай мове “Кентэрвільскі прывід , поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесліся ў атмасферу англійскага замка.
24.09.2022 - Акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”.
У межах Тыдня роднай мовы 24 верасня сярод вучняў 5-10 класаў прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Так адбылося далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.
-
16 сентября 2022 года в Государственном учреждении образования «Средняя школа № 5 г. Жодино» учащиеся VIII-XI классов на учебных занятиях «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» приняли участие в республиканском диктанте, приуроченном Дню народного единства.
Уже несколько лет подряд обучающиеся нашей школы участвуют и становятся дипломантами православного конкурса литературных, творческих и исследовательских работ учащихся «Свет Православия».
Конкурс был организован Белорусской Православной Церковью, Институтом теологии имени святых Мефодия и Кирилла БГУ, Международным общественным объединением «Христианский образовательный центр имени святых Мефодия и Кирилла» по благословению митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси.
В 2020/2021 учебном году в этом конкурсе приняли участие: Гошко Николай - Диплом 1 ст., Смоляр Станислав - Диплом 2 ст., Ледвик Владислав - Диплом 3 ст., Махмудова Милана - Диплом 3 ст. - руководитель Добравольская Т.П., Охотникова Вероника - Диплом 2 ст., Соколов Алексей - Диплом 2 ст., Шевчик Роман - Диплом 3 ст. - руководитель Губар Е.П., Захтей Архип - Диплом 2 ст., Филипович Диана - Диплом 3 ст., Нацевская Валерия - Диплом 3 ст. - руководитель Синькевич С. В., Самкович Анастасия - Диплом 2 ст., Топал Валерия - Диплом 2 ст., Савицкая Виктория - Диплом 2 ст., Церковная Варвара - Диплом 3 ст., Бацкель Мария - Диплом 3 ст. - руководитель Шульжик Ю.П., Федосеева Ирина - Диплом 2 ст. - руководитель Сазонова Т.С., Курьян Глеб - Диплом 3 ст.- руководитель Козловская О.М., Молчанов Никита - Диплом 3 ст.- руководитель Венгерская Е.И. в следующих номинациях: «Не в силе Бог, а в правде!»: к 800-летию со дня рождения святого благоверного князя Александра Невского, «З малітвай за Беларусь», «Иисус Христос вчера и сегодня и вовеки. Тот же», Моя вера – Православие, «Посвящение храмам моей малой родины»
Поздравляем победителей!
28 апреля учащиеся нашей школы Нацевская Валерия и Лубочкина Александра приняли участие в очном этапе 72-й научно-практической конференции студентов, магистрантов и учащихся «Первый шаг в науку» в учреждении образования «Белорусский государственный технологический университет».
Они представили свою научно-исследовательскую работу «Адлюстраванне кулінарных прыхільнасцей беларусаў у творах мастацкай літаратуры (параўнальны аналіз назваў беларускіх страў розных сацыяльных слаёў)». Кіраўнік Дабравольская Т.П.
По итогам выступления учащимся были вручены сертификаты конференции.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Жывое ў вяках беларускае слова»
З 17 па 22 лютага 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна» праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры.
Пачатак Тыдня быў сапраўды святочным. Танцавальны калектыў 7 «Б» класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка С.У. Сінькевіч прадставіў на суд гледачоў танцавальны флэш-моб «Зрабі крок наперад ды роднага танца!» Авацыямі сустракалі гледачы танец «Беларусь мая сінявокая» ў выкананні дзяўчат.
Традыцыйнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Міжнароднага дня роднай мовы, у школе сталі: акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», «Скарбонка мудрасці», сэлфі «Прысмакі па-беларуску», падчас якіх навучэнцы ў нацыянальных беларускіх касцюмах сустракалі сваіх аднагодкаў, настаўнікаў ў фае школы , віталі іх на роднай мове, прасілі ў адказ на гэтыя прывітанні выказаць пажаданні на роднай мове, падзяліліся рэцэптамі сваіх любімых нацыянальных страў.
Вялікую цікавасць у вучняў выклікалі вясёлыя перапынкі: «Моўныя загадкі», «Мы пачнем гульню шпарчэй!», на якіх дзеці прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах мовазнаўцаў: адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні. А падчас музейнага занятку «Гонар продкаў» навучэнцы змаглі здзейсніць захапляльнае «падарожжа» ў эпоху Сярэднявечча.
Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 5-11 класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе «Буслік», выступленне ўдзельнікаў школьнай канферэнцыі «Дзеці. Творчасць. Інтэлект». Юных даследчыкаў зацікавілі такія пытанні, як гісторыя беларускага нацыянальнага касцюма, назвы беларускіх страў у творах мастацкай літаратурыі інш.
У рамках тыдня прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2020 г.
Заключным этапам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў конкурс чытальнікаў «Жывое ў вяках беларускае слова», у якім прынялі ўдзел лепшыя вучні нашай школы і змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Усе удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Справаздача
аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры
ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”
2019/2020 навучальны год
З 17 па 22 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы. У план правядзення ўключаны адкрытыя мерапрыемствы, праведзеныя ў адпаведнасці з тэматыкай і мэтамі Тыдня беларускай мовы ў нетрадыцыйнай форме.
Мэты правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры:
Задачы тыдня:
У школе прайшлі мерапрыемствы, якія вылучаліся разнастайнасцю формаў, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, масавасцю.
У арганізацыі і правядзенні Тыдня прымалі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.
У рамках Тыдня праведзены агульнашкольныя мерапрыемствы:
Адкрытыя мерапрыемствы:
Вясёлыя перапынкі:
Афармленне інфармацыйнай прасторы школы:
Праведзеныя агульнашкольныя і адкрытыя мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным ўзроўні з выкарыстаннем інфармацыйных педагагічных тэхналогій.
Дзякуючы працы настаўнікаў і вучняў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у святочным настроі, удзельнікі былі ўзнагароджаны “Дыпломамі”.
Хочацца падзякаваць усім, хто дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў: Апіцёнак Ю.А., Фядорына Ю. А., Апіцёнак А.Я., Каваленка У.Ф.
Вынікі правядзення прадметнага тыдня будуць абмеркаваны на чарговым пасяджэнні МА. Аднак ужо і зараз можна прыйсці да высновы, што Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў на добрым узроўні, мэты, пастаўленыя настаўнікамі, былі дасягнуты.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры А.П. Губар