Кабінет беларускай мовы і літаратуры

Справаздача аб выкананні Плана мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” 2022/2023 навучальны год  

Справаздача

аб выкананні Плана мерапрыемстваў

Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”

2022/2023 навучальны год

 

Мэта: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

 

  1. 09.2022 - Выстава-панарама “Да роднай мовы крок зрабі”.

15 верасня адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова” . Інфармацыйная прастора школы была аформлена выставай-панарамай “Да роднай мовы крок зрабі”. Кожны наведвальнік выставы зрабіў памятны фотаздымак і атрымаў памятку “Як ты дорага мне, мая родная мова”.

  1. 09.2022 - Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

16 верасня вучні 8 - 11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.  Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць, нагода успомніць тых, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.

 

 

19.09.2022 - Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Пажаданні роднай мове”.  Гульня “Мае любімае слова па-беларуску”.

Вучні 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі акцый “Размаўляй са мной ПА-БЕЛАРУСКУ”, “Пажаданні роднай мове” , якія праходзяць  у нашай школе кожны год. Вучням,  настаўнікам  і бацькам прапанавалася размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго тыдня.

 

 

 

 

 

 Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у гульне “Мае любімае слова па-беларуску” з вялікім задавальненнем і захапленнем аматары беларускай мовы, уключыліся ў працэс стварэння  сваіх інтэрактыўных воблакаў слоў.  Затым разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры А.П. Губар і С.У. Сінькевіч стварылі сумеснае  воблака з любімых беларускіх слоў.

 

 

 

 

  1. 09.2022 - Удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі “Мая родная мова, ганаруся табой”. Гульня-віктарына “Дакраніся да роднага слова”.

Акцыя “Мая родная мова, ганаруся табой” праводзілася з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы. Удзельнікамі акцыі сталі: Алешка Ганна(10 клас), Тарасаў Мацвей (10 клас), Ледавік Анастасія (5 клас), Хамко Дар'я  (5 клас), Янушкевіч Дар'я (5 клас).

У гульні “Дакраніся да роднага слова” прынялі ўдзел вучні 9-х кл. Для іх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы і віктарыны. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Каманды вельмі захапіліся выкананнем заданняў, праявілі кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку. Прадэманстравалі свае веды роднай мовы.

 

21.09.2022 - Конкурс творчых пісьмовых работ  “За што я люблю родную зямлю”.

21 верасня 2022 года ў рамках тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” вучні 10-х  класаў паспрабавалі свае сілы ў конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, арганізаваным настаўніцай беларускай мовы і літаратуры С.У. Сінькевіч. У сваіх работах рабята распавядалі пра любоў да роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся i выраслі, пра свае адносіны да роднай мовы. Успомнілі пра гераічнае мінулае нашай краіны і яе славутыя мясціны.

 

 

 

24.09.2022- Спектакль на беларускай мове “Кентэрвільскі прывід”.

Шульжык Ю.П. і Скурко С. В. разам з вучнямі 5-х класаў наведалі захапляльны містычны спектакль на беларускай мове “Кентэрвільскі прывід , поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесліся ў атмасферу англійскага замка.

 

 

 

24.09.2022 - Акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”.

У межах Тыдня роднай мовы 24 верасня сярод вучняў 5-10 класаў прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Так адбылося далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

 -

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

16 сентября 2022 года в Государственном учреждении образования «Средняя школа № 5 г. Жодино» учащиеся VIII-XI классов на учебных занятиях «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» приняли участие в республиканском диктанте, приуроченном Дню народного единства.

16 сентября 2022 года в Государственном учреждении образования «Средняя школа № 5 г. Жодино» учащиеся VIII-XI классов на учебных занятиях «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» приняли участие в республиканском диктанте, приуроченном Дню народного единства.

свернуть

Уже несколько лет подряд обучающиеся нашей  школы  участвуют и становятся  дипломантами православного  конкурса литературных, творческих и исследовательских работ учащихся «Свет Православия».

Уже несколько лет подряд обучающиеся нашей  школы  участвуют и становятся  дипломантами православного  конкурса литературных, творческих и исследовательских работ учащихся «Свет Православия».

Конкурс был  организован  Белорусской Православной Церковью, Институтом теологии имени святых  Мефодия  и  Кирилла БГУ, Международным общественным объединением «Христианский образовательный центр имени святых Мефодия  и Кирилла» по благословению митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего  Экзарха  всея  Беларуси.

В 2020/2021  учебном году в этом  конкурсе  приняли участие: Гошко Николай - Диплом 1 ст.,  Смоляр Станислав - Диплом 2 ст.,  Ледвик  Владислав - Диплом 3 ст.,  Махмудова Милана - Диплом 3 ст. -  руководитель  Добравольская Т.П.,   Охотникова  Вероника - Диплом 2 ст.,  Соколов Алексей - Диплом 2 ст.,  Шевчик Роман - Диплом 3 ст. -  руководитель Губар Е.П.,  Захтей Архип -  Диплом 2 ст.,  Филипович Диана - Диплом 3 ст.,    Нацевская Валерия - Диплом 3 ст. - руководитель Синькевич С. В., Самкович Анастасия - Диплом 2 ст.,  Топал Валерия -  Диплом 2 ст.,  Савицкая Виктория - Диплом 2 ст.,  Церковная Варвара - Диплом 3 ст.,  Бацкель Мария  - Диплом 3 ст. -  руководитель   Шульжик Ю.П.,   Федосеева Ирина - Диплом 2 ст. - руководитель  Сазонова Т.С.,  Курьян Глеб - Диплом 3 ст.-  руководитель  Козловская О.М.,   Молчанов Никита - Диплом 3 ст.-  руководитель Венгерская Е.И.  в следующих  номинациях:  «Не в силе Бог, а в правде!»: к 800-летию со дня рождения святого благоверного князя Александра Невского,  «З малітвай за Беларусь»,  «Иисус Христос вчера и сегодня и вовеки. Тот же»,  Моя вера – Православие,  «Посвящение храмам моей малой родины»

Поздравляем победителей!

свернуть

28 апреля учащиеся нашей школы Нацевская Валерия и Лубочкина Александра приняли участие в очном этапе 72-й научно-практической конференции студентов, магистрантов и учащихся «Первый шаг в науку» в учреждении образования «Белорусский государственный технологический университет».

28 апреля учащиеся нашей школы Нацевская Валерия и Лубочкина Александра приняли участие в очном этапе 72-й научно-практической конференции студентов, магистрантов и учащихся «Первый шаг в науку» в учреждении образования «Белорусский государственный технологический университет».

Они представили свою научно-исследовательскую работу «Адлюстраванне кулінарных прыхільнасцей беларусаў у творах мастацкай літаратуры (параўнальны аналіз назваў беларускіх страў розных сацыяльных слаёў)». Кіраўнік Дабравольская Т.П.

По итогам выступления учащимся были вручены сертификаты  конференции.

свернуть

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Жывое ў вяках беларускае слова»

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Жывое ў вяках беларускае слова»

 З 17 па 22 лютага 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна» праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры.

Пачатак Тыдня быў сапраўды святочным. Танцавальны калектыў 7 «Б» класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка С.У. Сінькевіч прадставіў на суд гледачоў танцавальны флэш-моб «Зрабі крок наперад ды роднага танца!» Авацыямі сустракалі гледачы танец «Беларусь мая сінявокая» ў выкананні дзяўчат.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Міжнароднага дня роднай мовы, у школе сталі: акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», «Скарбонка мудрасці», сэлфі «Прысмакі па-беларуску», падчас якіх навучэнцы ў нацыянальных беларускіх касцюмах  сустракалі сваіх аднагодкаў, настаўнікаў ў фае школы , віталі іх на роднай мове, прасілі ў адказ на гэтыя прывітанні выказаць пажаданні на роднай мове, падзяліліся рэцэптамі сваіх  любімых  нацыянальных страў.

Вялікую цікавасць у вучняў  выклікалі вясёлыя перапынкі: «Моўныя загадкі», «Мы пачнем гульню шпарчэй!», на якіх дзеці прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах мовазнаўцаў: адгадвалі загадкі, гулялі  ў беларускія народныя гульні. А падчас музейнага занятку «Гонар продкаў» навучэнцы змаглі здзейсніць захапляльнае «падарожжа» ў эпоху Сярэднявечча.

Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 5-11 класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе «Буслік», выступленне ўдзельнікаў школьнай канферэнцыі «Дзеці. Творчасць. Інтэлект». Юных  даследчыкаў зацікавілі такія пытанні, як гісторыя беларускага нацыянальнага касцюма, назвы беларускіх страў у творах мастацкай літаратурыі інш.

У рамках тыдня  прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2020 г.

Заключным этапам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў конкурс чытальнікаў «Жывое ў вяках беларускае слова», у якім прынялі ўдзел лепшыя вучні нашай школы і змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Усе удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

свернуть

Справаздача аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” 2019/2020 навучальны год

Справаздача

аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры

ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”

2019/2020 навучальны год

 

З 17 па 22 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы. У план правядзення ўключаны адкрытыя мерапрыемствы, праведзеныя ў адпаведнасці з тэматыкай і мэтамі Тыдня беларускай мовы ў нетрадыцыйнай форме.

Мэты правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры:

  • выхоўваць цікавасць да роднага слова;
  • пашыраць круг ведаў і інтарэсаў навучэнцаў ;
  • развіваць імкненне вывучаць гісторыю, культуру свайго народа;
  • заахвочваць навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах школы, даць магчымасць праявіць творчыя здольнасці.

 Задачы тыдня:

  • удасканаленне майстэрства настаўнікаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў;
  • далучэнне навучэнцаў да творчай дзейнасці, павышэнне іх цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;
  • выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, высокіх маральных якасцей асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета.

У школе прайшлі мерапрыемствы, якія вылучаліся разнастайнасцю формаў, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, масавасцю.

У арганізацыі і правядзенні Тыдня прымалі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.

У рамках Тыдня праведзены агульнашкольныя мерапрыемствы:

  • 02.Танцавальны флэшмоб “Зрабі крок наперад – да роднага танца”. Адказныя: Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч, Апіцёнак Юлія Аляксандраўна.
  • 02.Выступленне ўдзельнікаў школьнай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. Адказная Алена Іванаўна Вянгерская.
  • 02. Музейны занятак “Хатка з матчынай душой”. Адказныя: Алена Пятроўна Губар, Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • 02. Рэспублiканскi конкурс па беларускай мове i лiтаратуры “Буслiк”. Адказныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
  • 02. Скарбонка мудрасці. Адказная Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • 02. Конкурс чытальнікаў “Жывое ў вяках беларускае слова”. Адказныя: Алена Пятроўна Губар, Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.

Адкрытыя мерапрыемствы:

  • 02.Інфармацыйная гадзіна “Агульны агляд пісьменнікаў юбіляраў 2020г.”. Настаўнік Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • 02. Інтэлектуальная віктарына “Свая гульня”(Па творчасці У. Караткевіча). Настаўнік Вольга Міхайлаўна Казлоўская.
  • 02. Моўны турнір. Настаўнік Таццяна Сцяпанаўна Сазонава.
  • 02.Класная гадзіна “Зямля пад белымі крыламі”(Да 90-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча). Настаўнік Юлія Пятроўна Шульжык.

Вясёлыя перапынкі:

  • 02.Вясёлы перапынак “Моўныя загадкі”. Настаўнік Таццяна Паўлаўна Дабравольская.
  • 02.Вясёлы перапынак “Мы пачнем гульню шпарчэй!”. Настаўнік Алена Пятроўна Губар.

Афармленне інфармацыйнай прасторы школы:

  • З 17.02. па 22.02. Выстава “Пісьменнікі - юбіляры”. Адказныя: Алена Пятроўна Губар, Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.
  • З 17.02. па 22.02. Сэлфі “Прысмакі па-беларуску”. Настаўнік Таццяна Паўлаўна Дабравольская.
  • З 17.02. па 22.02. Выстава “Гавары са мной па-беларуску“. Настаўнік Юлія Пятроўна Шульжык.
  • З 21.02 па 22.02. Выстава “Рускай мове дай разгрузку”. Адказная Святлана Уладзіміраўна Сінькевіч.

Праведзеныя агульнашкольныя і адкрытыя мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным ўзроўні з выкарыстаннем інфармацыйных педагагічных тэхналогій.

Дзякуючы працы настаўнікаў і вучняў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у святочным настроі, удзельнікі былі ўзнагароджаны “Дыпломамі”.

Хочацца падзякаваць усім, хто дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў: Апіцёнак Ю.А., Фядорына Ю. А., Апіцёнак А.Я., Каваленка У.Ф.

Вынікі правядзення прадметнага тыдня будуць абмеркаваны на чарговым пасяджэнні МА. Аднак ужо і зараз можна прыйсці да высновы, што Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  прайшоў на добрым узроўні, мэты, пастаўленыя настаўнікамі, былі дасягнуты.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры                                 А.П. Губар

 

 

 

свернуть